Спадчына: Каролік Пётр Фаміч
Аўторак, 12 Кастрычнік 2021 09:25
12 ліпеня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Пятра Фаміча Кароліка (1931–1997), першага дырэктара Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній
Пётр Фаміч Каролік нарадзіўся 12 ліпеня 1931 г. у в. Гукова Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны сям’я пераехала ў г. Баранавічы. Пасля заканчэння Львоўскага політэхнічнага інстытута ў 1954 г. пачаў працоўную дзейнасць на нафтаперапрацоўчым заводзе. Потым быў назначаны начальнікам участка Брэсцкага мантажнага ўпраўлення трэста «Белэлектрамантаж».